Электронную кнігу «Унікальны летапіс Ельшчыны» склалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ельскай раённай гімназіі Любоў Казак і Галіна Лопарт

Образование

Прэзентацыя кнігі прайшла ў час работы XVIII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.

У час прэзентацыі кнігі пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў навучэнцы гімназіі Віктар Кузьменка, Аляксей Зімакоў, Дар’я Саладоўнікава, Крысціна Салмаева, Яўгенія і Дарына Васькоўскія не толькі пагарталі перад кожным электронныя старонкі, у якіх расказваецца пра асаблівасці маляўнічага куточка Палесся, але і правялі завочную экскурсію, падарылі наведвальнікам стэнда памятныя падарункі з напамінам пра Ельшчыну.

Выразнасць і непаўторную яскравасць прэзентацыі дадало музычнае суправаджэнне ў выкананні сясцёр-блізнят Паліны і Ірыны Ільіных.

У рамках прэзентацыі намеснікам дырэктара Наталлі Ключынскай, педагогам- псіхолагам Галінай Дворак і сацыяльным педагогам гімназіі Марынай Чарнабай  былі праведзены акцыі «Мы памятаем» да 75-годдзя Вялікай Перамогі і «Малой радзіме прысвячаем», на якой кожны жадаючы выказаў свае пачуцці да роднай зямлі і пажаданні любай сэрцу Бацькаўшчыне.

Працяг чытайце ў газеце «Народны голас»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *