На Гомельшчыне стартаваў шэраг творчых конкурсаў

Общество

На Гомельшчыне стартаваў шэраг творчых конкурсаў, аб’яўленых  абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,  у якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аўтары (з 14 гадоў), якія займаюцца мастацкай творчасцю.

Так, у III Форуме маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці “Слова” (творчым конкурсе “Маё слова”), аўтары ці аматары мастацкай творчасці, якія пражываюць у Гомельскай вобласці, маюць магчымасць паспрабаваць свае сілы ў такіх жанравых намінацыях, як паэзія, проза, літаратурная публіцыстыка, драматургія і дзіцячая літаратура. Аўтарскія творы прымаюцца да 15 мая 2019 года.

У XІІI абласным конкурсе чытальнікаў «Захаваем свет разам!”,  прысвечаным  Году літаратуры для дзяцей і юнацтва ў Гомельскай вобласці ў межах Года малой Радзімы,  прымаюць удзел вучні ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці з 12 да 17 гадоў. Творчае спаборніцтва будзе наладжана з 1 лютага 2019 года па 26 красавіка 2019 года.

Падрабязна пазнаёміцца з умовамі конкурсаў і іх Палажэннямі можна на сайце pismennik.by.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *