Аўтапарк аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама папоўніўся новым школьным аўтобусам

Новости Ельщины

Мікрааўтобус ГАЗЕЛЬ на 16 пасадачных месцаў ужо прайшоў усю неабходную рэгістрацыю і перададзены ў Дабрынскую школу, дзе сёння падвозяць дзесяць дзяцей з бліжэйшых населеных пунктаў.
Новы аўтобус замацаваны за адказным, вопытным і надзейным вадзіцелем Аляксандрам Маліноўскім. Зараз у аўтапарку райаддзела адукацыі 9 адзінак аўтатэхнікі для перавозкі дзяцей. Кожны аўтобус абслугоўвае пэўны маршрут. Акрамя гэтага, арганізаваны падвоз дзяцей на школьныя алімпіяды, спартыўныя спаборніцтвы, іншыя мерапрыемствы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *