На днях у рэдакцыю “раёнкі” былі запрошаны пераможцы леташняга фотаконкурсу. Імі былі прызнаны ельчанкі Ганна Заяц і Ларыса Венцэль, Ніна Бурда і Галіна Дзячэнка з аграгарадка Кочышчы. Галоўны рэдактар раённай газеты Таццяна Петрухно ўручыла жанчынам прызы і пажадала плённай творчасці ў будучых конкурсах. У сваю чаргу Галіна Дзячэнка і Ніна Бурда прачыталі сяброўскія шаржы на журналістаў “Народнага голасу” і на сваіх калег па пяру, а таксама павіншавалі ўсіх з навагоднімі і каляднымі святамі.