Суперпрыз ад раёнкі выйграла ельчанка

Актуальное

Чарговы розыгрыш латэрэі сярод падпісчыкаў, якія аформілі падпіску на раённую газету “Народны голас” на ІІ паўгоддзе 2018 года, прайшоў на гэтым тыдні.

Шчасліўчыкаў журналістам раённай газеты дапамаглі вызначыць адзінаццацікласнікі сярэдняй школы №2 г. Ельска. Так, галоўны прыз – форму для выпечкі – атрымае Марыя Рулевіч, якая пражывае па вуліцы Ленінскай, д.55, кв.1, у горадзе Ельску. Уладальнікамі прыгожых капілак сталі Дзмітрый Гузоўскі з вёскі Дабрынь і Пятруся Івашка з Валаўска. Чайнік-заварнік упрыгожыць кухню ў сям’і Місевіч, якая пражывае ў Ельску па вуліцы Савецкай, д.5, кв.1, а кубак для чаю накіруецца ў сям’ю Серай В.М. на вуліцу Трудавую, д.3.

Уладальнікамі насценных календароў на наступны год, а таксама блакнотаў і ручак ад “Народнага голаса” сталі: Ганна Арсенцьеўна Яцка з Падгалля, Валянціна Рыгораўна Шэцка з Рамязоў і Валянціна Васільеўна Высоцкая з Зашыр’я. Адлічваць дні новага 2019 года з дапамогай адрыўных календароў стануць наступныя падпісчыкі: Тамара  Іванаўна Халадовіч са Скароднага, Аляксандра  Міхайлаўна Лось з Зашыр’я, Рыгор Ільіч Кручка з Ельска і Галіна Аляксееўна Клімовіч з Дубровы.

Віншуем нашых адданых падпісчыкаў з перамогай і запрашаем жыхароў на цырымонію ўзнагароджвання 21 снежня, у 16.00. А падпісчыкаў, якія жывуць у сельскай мясцовасці прызы знойдуць дома.

Нагадваем, што ва ўсіх аддзяленнях сувязі пачалася падпіска на “Народны голас” на І квартал і І паўгоддзе 2019 года. Выпісвайце “раёнку” і выўгравайце!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *