Пераможцамі экалагічнага конкурсу «Наш утульны дом» былі прызнаны вучні Ельскай дапаможнай школы-інтэрната.

Образование

Мерапрыемства было прысвечана Сусветнаму дню дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада.
У гэтым годзе ўдзельнікі конкурсу змагаліся за перамогу ў дзвюх намінацыях «Восеньскі букет» і тэатралізаваным прадстаўленні на тэму «Незвычайны экалагічны рэпартаж». Вучні Ельскай дапаможнай школы-інтэрната на суд журы прадставілі «Экалагічны прагноз 2» – прадстаўленне, што стала своеасаблівым працягам мінулагодняга выступлення, дзякуючы якому ельчане таксама занялі першае месца ў конкурсе.
– Тэматыка выступлення нашых дзяцей, – адзначыла Ірына Сідоранка, педагог-арганізатар школы-інтэрната, – адлюстроўвала праблемы беражлівых адносін да прыроды, праблемы экалогіі, узаемадзеяння чалавека і навакольнага свету. Вельмі прыемна, што другі год запар мы – пераможцы конкурсу «Наш утульны дом».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *