Ушанаванне памяці продкаў і наведванне іх пахаванняў – святы абавязак кожнага чалавека. Прыбраць смецце вясной і восенню, пасадзіць кветкі, каб яны прыгожа расцвілі ўлетку, памаліцца за памерлага – вось неабходны і важны клопат.
Калі ж парадак сярод пахаванняў у цэлым падтрымліваюць людзі, то за агульны выгляд грамадзянскіх могілак у вёсках адказвае сельсавет. Выразаць аварыйныя дрэвы, памяняць старую агароджу – звычайны клопат мясцовай улады. На Ельшчыне з гэтымі задачамі паспяхова спраўляюцца практычна ва ўсіх сельскіх Саветах.
Напрыклад, у апошнія дні на грамадзянскіх могілках у вёсцы Багуцічы Рамязоўскага сельсавета брыгада рабочых, зарэгістраваных ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў якасці беспрацоўных, праводзіць замену агароджы.
– На тэрыторыі Рамязоўскага сельскага Савета, – адзначыў старшыня сельсавета Аляксандр Лявонаў, – налічваецца 9 грама-дзянскіх могілак. Агароджа на некаторых з цягам часу патрабуе рамонту. Зараз у вёсцы Багуцічы брыгада рабочых выконвае работы па замене старога плоту на новы. Усяго патрэбна перагарадзіць 180 метраў. У будучым годзе будзе працягнута работа па навядзенні парадку на іншых грамадзянскіх могілках.