Пакроўскі кірмаш пройдзе ў Ельск 13 кастрычніка 2018 года

Новости Ельщины Сельское хозяйство

У гэту суботу, 13 кастрычніка, з дзевяці гадзін раніцы на цэнтральнай плошчы раённага цэнтра пачне работу сельскагаспадарчы кірмаш, дзе сваю прадукцыю прадставяць гаспадаркі Ельшчыны, фермеры і рамеснікі.

Пакупнікі змогуць набыць не толькі зерне ды бульбачку, але і хлебабулачныя, кандытарскія вырабы, кансервы, сокі, мяса, рыбу мед, ды яшчэ шмат чаго. Будзе працаваць сельскагаспадарчая латэрэя, у якой галоўны прыз – рахманы парсючок. Спажывецкае таварыства арганізуе падвоз сельгаспрадукцыі для тых, хто не імее транспарту давезці цяжкія мяхі дадому. Чакаецца, што агародніна і садавіна будзе рэалізоўвывацца па цэнах ніжэй, чым у магазінах. А як кажуць: запас бяды не чыніць, тым больш, што ён будзе па даступнай цане.

Гандлёвыя кропкі пачнуць свою работу з 9 гадзін раніцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *