ВИДЕО: Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў нядаўна ў Валаўскім цэнтры народных традыцый

Актуальное Год малой Родины Культура Новости Ельщины

Дзень адкрытых дзярэй у Валаўскім цэнтры  народных традыцый ператварыўся ў сапраўдную сельскую вечарыну.

У той дзень у вясковы клуб (так больш звыкла называць культурную установу) у рамках раённага арт-праэкта “Творчаць. Пазнанне. Уменне” прыйшлі выхаванцы Валаўскай сярэдняй школы. Работнікі цэнтра падрыхтавалі для дзяцей відэапраэкт аб роднай старонцы, які быў прысвечаны Году малой радзімы. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якія гурткі і аб’яднанні можна наведваць ва ўстанове, што новага прапануе сельская бібліятэка, якія вырабы з падручных матэрыялаў робяць работнікі цэнтра.

А надалей у музеі установы школьнікаў чакала сапраўдная сельская вечарына, якую арганізатары назвалі “Жывая вада бацькоўскіх крыніц”. Так, як мерапрыемства праходзіла сярод розных старадаўніх рэчаў, то рабяты з задавальненнем пазнаёміліся, як гэтымі прыладамі працы карысталіся нашы продкі, якое адзенне насілі ў святы і паўсядзённа. Пад апладысменты гледачоў прайшло дэфіле народнага адзення  “Строй народны – заўсёды модны”.

А потым пачалося самае сапраўдае вясковае свята. Народны жаночы ансамбль “Валошкі” спяваў прыгожыя песні разам са школьнікамі. Дзеці таксама адгадвалі загадкі, спявалі знаёмыя ўсім народныя песні, гулялі ў гульні, а потым яшчэ і танчылі. Раўнадушных на гэтым свяце не было. Школьнікі акрамя задавальненя атрымлівалі за кожную перамогу і актыўны ўдзел у конкурсах атрымоўвалі сапраўдныя восеньскія прызы – крамяныя яблыкі.

Мерапрыемства працягвалася амаль два часы, але час прайшоў так хутка, што дзеці не спяшылі разыходзіцца, і яшчэ доўга стаялі на ганку цэнтра народных традыцый і дзяліліся уражаннямі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *