У мінулую суботу, 22 верасня, у а.г. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, у рамках V Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Клiч Палесся”, прайшоў конкурс прыгажосці “Палеская Прыгажуня – 2018”.
За галоўны тытул і карону змагаліся 11 дзяўчын з Гомельскай і Брэсцкай вабласцей у ўзросце ад 16 да 23 гадоў.
Конкурс “Палеская Прыгажуня – 2018” быў адкрыты пастаноўкай народнага ансамбля эстраднага танца “Вида”.
Першае дэфіле ўдзельніц было ў калекцыі спадніц дызайнераў цэнтра моды і прыгажосці “Хрустальная Нимфа” Таццяны Піпчанка і Наталлі Якутовіч. На гэтым выхадзе гледачы пазнаёміліся з удзельніцамі конкурсу, даведаліся пра іх рысы характару, звычкі і мары.
Танцавальны нумар удзельніц конкурсу прыгажосці “Палеская Прыгажуня – 2018” праходзіў у нацыянальных касцюмах. Канкурсанткам атрымалася прадэманстраваць гледачам свае зграбныя формы і грацыёзныя рухі. Таксама ў выкананні канкурсантак падчас выхаду прагучаў верш Канстанцыя Буйло “Люблю…”.
На заключны выхад удзельніцы конкурсу выйшлі ў эксклюзіўнай калекцыі вячэрніх сукенак ад дызайнераў Таццяны Піпчанка і Наталлі Якутовіч.
Акрамя дэфіле канкурсантак, на сцэну выходзілі госці з Жлобіна – поп-фолк гурт “Млада” (кіраўнік Алена Кажамякіна), Марыя Грыцок, а таксама гомельскі музычны калектыў “Стары Фальварак”.
Па выніках конкурсу, журы выбрала трох дзяўчат. Генеральны партнёр конкурсу ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» – кіруючая кампанія холдынгу«КРЫШТАЛЬ-Холдынг» – уручыў дзяўчыне з тытулам “II Віцэ Палеская Прыгажуня – 2018” Александры Папок з горада Петрыкава залатую падвеску з калекцыі «Чараўніца», “I Віцэ Палеская Прыгажуня – 2018” Валодзькіна Маргарыта (Петрыкаў) атрымала залатыя завушніцы з новай калекцыі «Чараўніца», а пераможца Герасіменка Юлія з горада Петрыкава – камплект з золата новай калекцыі «Чараўніца».