Акцыя «Канікулы без дыму і агню» праходзіць на Ельшчыне

Образование Общество Служба 101

У Ельскім раёне працягваецца акцыя «Канікулы без дыму і агню». Так,  ратавальнікі правялі прафілактычнае мерапрыемства ў дзіцячым садзе №1 горада Ельска.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям  нагадалі дзецям аб правілах бяспечных паводзін у летні перыяд, як трэба паводзіць сябе ў выпадку пажару, распавялі аб мерах засцярогі ля вады, і чаму так небяспечна купацца адным без нагляду дарослых. Дзеці задавалі шмат пытанняў, на кожны з якіх атрымалі вычарпальныя адказы, а лагічным завяршэннем сустрэчы стаў прагляд мультфільмаў з серыі «Чароўная кніга». А з выхавацелямі правялі інструктажы па правілах пажарнай бяспекі.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *