Дзеці дапамагаюць у дабраўпарадкаванні аграгарадка Зашыр’е Ельскага раёна

Главное Образование

Кожны, хто хоць раз быў у аграгарадку Зашыр’е, абавязкова звяртае ўвагу на тое, як аформлены тут будынкі, кветнікі, якімі цікавымі надпісамі-лозунгамі ўпрыгожаны сельскагаспадарчыя аб’екты.

Дабраўпарадкаванне з зашырскім каларытам не раз было адзначана на рэспубліканскім узроўні. Больш чым дзесяць раз аграгарадок Зашыр’е быў празнаны пераможцам рэспубліканскага кункурсу па навядзенні парадку на зямлі ў адпаведнай катэгорыі населенных пунктаў. Стараюцца жыхары аграгарадку і зараз трымаць свой статус.

У сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Саўгас “Камуніст” за  дабраўпарадкаваннем тэрыторый сочаць двое чалавек. Жанчыны вясной высаджваюць кветкі ў шматлікія кветнікі. Улетку яны вядуць праполку, поліў, і рабяць усё, каб прыгожыя кветнікі радавалі як жыхароў пасёлка, так і шматлікіх гасцей. Уключаюцца ў працу па навядзенні парадку у аграгарадку і школьнікі. Сёлета 6 дзяцей дапамагаюць дарослым аднаўляць надпісы, выполваць кветнікі. За сваю працу яны атрымаюць заробак. Вось так з карысцю праводяць школьнікі летнія канікулы.

Калі мы абнаўляем надпісы на плітах, будынках, каб здаля можна было прачытаць цудоўныя словы,  задумваемся над іх глыбокім сэнсам, прызнаюцца дзеці.

Услухайцеся ў гэтыя выразы:

“ І дзякуй Богу, зноў я тут,

І хваля ўспамінаў нахлынае,

Як мілы сэрцу гэты кут, —

Так добра толькі дома мне бывае…”

“Калі адсюль я ад’яджаю,

Я не магу не азірнуцца,

Тут свае сэрца пакідаю,

Каб зноў сюды хоць раз вярнуцца”.

Думаецца, што такія словы нікога не аставяць раўнадушнымі. Яны выхоўваюць і вучаць любіць сваю малую радзіму, свій родны куточак палескай зямлі.

Таццяна Петрухно

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *