Півонія Сугак з вёскі Казлы і Ганна Бараноўская з Ельска – шматдзетныя маці, якія нядаўна былі ўзнагароджаны ордэнам Маці.
Указ аб прысваенні ганаровай узнагароды шматдзетным жанчынам быў падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка.
Уручыў ордэн Маці Півоніі Сугак і Ганне Бараноўскай старшыня Ельскага райвыканкама Уладзімір Бурмістраў перад пасяджэннем райвыканкама. Ён адзначыў, што шматдзетныя маці заслужылі гэту дзяржаўную ўзнагароду за адданасць сям’і, за штодзённыя клопаты аб дзецях.