«Залатое пяро «Белай Русі»: лепшыя работы ельчан на раённым этапе конкурсу

Общество

Падведзены вынікі раённага этапу  рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі». 

IMG_3973

У раённую камісію, якую ўзначальвае старшыня Ельскай раённай арганізацыі «Белая Русь» Андрэй Сініцкі, паступіла 12 творчых работ. Як адзначыў Андрэй Сініцкі, усе работы цікавыя і дастойныя ўвагі. Журы было цяжка вызначыцца з пераможцамі. Тым не менш, лепшыя вызначаны.
У намінацыі «Медыя ІІІ тысячагоддзя» лепшым прызнана эсэ Ірыны Панфілавай, вучаніцы Ельскай раённай гімназіі, «Культурны код нацыі».
У намінацыі «Беларусь – краіна тваіх магчымасцей» першае месца прысуджана матэрыялу «Пакінуць свой след на зямлі» Яўгеніі Любінай, вучаніцы Рамязоўскай школы, другое месца – рабоце «Беларусь – краіна тваіх магчымасцей» Вікторыі Матузка, вучаніцы сярэдняй школы № 2 г. Ельска.
У конкурсе фотаздымкаў пра сямейны адпачынак і турызм лепшым прызнаны фотаздымак сям’і Юрыя і Марыі Грыневіч з Ельска. А ў конкурсе відэапраектаў пераможцай стала Марыя Петрухно, карэспандэнт раённай газеты «Народны голас».
Работы пераможцаў накіраваны на ўдзел у абласным этапе конкурсу, а яго пераможцы прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» 2018″. Удзельнікі конкурсу, якія паспяхова пройдуць усе тры этапы і выйдуць у фінал, атрымаюць грашовыя выплаты, адпаведна занятым месцам: ад 5 да 10 базавых велічынь.
А пераможцаў раённага этапу конкурсу мы запрашаем ў рэдакцыю раённай газеты 2 мая, у 15.00, на цырымонію ўзнагароджвання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *