Узнагароды лепшым даяркам Ельскага раёна

Личности Новости Ельщины

На тэрыторыі Ельскага раёна праходзіць акцыя «Наш жывёлавод», закліканая папулярызаваць працу працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны.

Левчишина Ольга

На мінулым тыдні з прыемнай місіяй старшыня Ельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў АПК Георгій Цык сумесна з прадстаўнікамі адміністрацыі сельгаспрадпрыемстваў і прафкамаў наведалі малочнатаварныя фермы «Ельск», «Дзвіжкі 2», «Вішанькі», «Зашыр’е», «Дуброва», «Прачомышлі», «Дабрынь» і «Млынок».
Віншаванні за дасягненне высокіх паказчыкаў ад адміністрацыі сельгаспрадпрыемстваў і райкама прафсаюза працаўнікоў АПК, а таксама лісты падзякі і каштоўныя падарункі атрымалі аператары машыннага даення: Валянціна Яцухна (КСУП «Саўгас «Камуніст»), якая ад сваёй групы кароў летась надаіла па 7396 кілаграмаў малака, Ніна Чкулава (КСУП «Саўгас «Камуніст») – удой на карову склаў 7140 кілаграмаў, Нэлі Няхаенка (КСУП «Саўгас «Камуніст»), якая надаіла ў сярэднім на карову ў 2017 годзе па 6523 кілаграма, Людміла Негнядовіч (ДП «Ельскае Палессе»), якая ад 59 кароў сваёй групы летась надаіла па 6036 кілаграмаў малака. Доўгі час на МТК «Дзвіжкі 2» (КСУП «Ельск») паспяхова працуе Марыя Вярбіла. У гэтага аператара ў групу ўваходзіла ў сярэднім па 58 галоў, і ўдой склаў 5646 кілаграмаў малака, у Наталлі Уласенка (КСУП «Ельск») – 4849 кілаграмаў, у Вольгі Ляўчышынай (КСУП «Дабрынь») – 4137 кілаграмаў і ў Наталлі Засінец (КСУП «Дабрынь») – 2948 кілаграмаў малака ад каровы.
Лісты падзякі ад раённага камітэта РАП працаўнікоў АПК і каштоўныя падарункі былі ўручаны жывёлаводу па доглядзе за дойным статкам МТФ «Вішанькі» (КСУП «Ельск») Аляксандру Ахрэмчыку, а таксама жывёлаводу на дакорме маладняка КСУП «Дабрынь» Людміле Канавод, сутачныя прывесы падапечных якой склалі 696 грамаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *