Сельгаспрадпрыемствы Ельскага раёна з года ў год працуюць над тым, каб павялічыць надоі малака. Клапоцяцца аб гэтым і на малочнатаварнай ферме «Валаўская Рудня» КСУП «Скараднянскі».
Больш за 3 тоны малака, а сярэдні ўдой на карову складае 14 літраў (яшчэ некалькі гадоў назад такім вынікам тут пахваліцца не маглі).
Ёсць на гэтым вытворчым участку сельскагаспадарчага прадпрыемства «Скараднянскі» і свае перадавікі, тыя, хто сапраўды любіць сваю працу, а таму і дабіваецца добрых вынікаў. Напрыклад, у Алены Паўлоўскай у групе 47 галоў, і за 2017 год валавы надой склаў 329,4 тоны малака (+33,3 да ўзроўню 2016 года), а сярэдні ўдой на карову, па выніках мінулага года, склаў 7009 кілаграмаў.
У Валянціны Бяляк, аператара машыннага даення гэтай жа фермы, у дойнай групе 44 каровы. Валавы ўдой у мінулым годзе быў 287 тон (+20), сярэдні ўдой на карову – 6523 кг (плюс да ўзроўню 2016 года 449 кг).