Школьны абед на выдатна ў школах Ельскага раёна

Новости Ельщины Образование Обратная связь Предприятия

Гарачае харчаванне дзяцей у час знаходжання ў школе з’яўляецца адной з важных умоў падтрымання іх здароўя і здольнасці да эфектыўнага навучання.

IMG_8796

Што ж у школьным меню сёння? Вывучыць пытанне мы накіраваліся ў Зашырскую сярэднюю школу. Адказная за харчаванне ў школе, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Галіна Алісейка расказвае, што ў школе ўсе вучні ад першага да адзінаццатага класа бясплатна харчуюцца адзін раз на дзень, а наведвальнікі групы падоўжанага дня – атрымліваюць яшчэ і абед. Вучняў у школе 148, харчуюцца ў дзве змены: пасля трэцяга урока – вучні 1–6 класаў, пасля чацвёртага – 7–11 класаў. У Зашырскай школе ёсць дзве залы для харчавання. Адна з іх адведзена для старшакласнікаў, другая – для вучняў малодшых класаў. Па словах Галіны Уладзіміраўны, у гэтым годзе ў школе практыкуецца такая форма дзяжурства вучняў, калі старшакласнікі накрываюць сталы для пачаткоўцаў. Арганізавана дзяжурства настаўнікаў – класных кіраўнікоў.
…На абедзеным перапынку ў сталовай Зашырскай сярэдняй школы даволі ажыўлена. Навучэнцы малодшых класаў ўжо паабедалі, цяпер накрываюцца сталы для другой змены – вучняў 7–11-х класаў. Дзяжурныя падносяць на сталы лыжкі-відэльцы і ежу. Дзевяцікласнікі Аляксандр Петралай і Даніл Алесіч (на здымку) кажуць паўжартам-паўсур’ёзна:
– Мы, старшакласнікі, зараз актыўна расцём, развіваемся, таму заўсёды хочацца есці. Сталовая для нас – любімае месца ў школе. Кормяць добра, і порцыі вялікія. Але на талерках нічога не застаецца, таму што ўсё вельмі смачнае.
На маё пытанне, якія стравы ў іх самыя любімыя, хлопцы, не задумваючыся, адказваюць: катлеты! І з усмешкай дабаўляюць: і ўсё астатняе.
А што ў меню на сёння? Салат «Здароўе», суп малочны з макаронамі, шніцаль са свініны, каша грэчневая, кампот з яблыкаў, хлеб і яблыкі свежыя. Выхаванцы групы падоўжанага дня яшчэ атрымаюць галубцы, хлеб і яблычна-слівовы сок.
Дырэктар школы Таццяна Талалаенка адзначыла, што ў сталовай працуюць два чалавекі: повар Наталля Захарчанка і кухонная рабочая Ніна Неўмяржыцкая. У харчаблоку заўсёды чысціня і парадак, сучаснае абсталяванне, блішчыць вымыты посуд. Ежа, якую рыхтуюць жанчыны, вельмі смачная, і дзеці з вялікім задавальненнем з’ядаюць усё, што ім кладуць на талеркі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *