У Ельскім раёне пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання
Аддаць свой голас датэрмінова можна будзе да 17 лютага ўключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Прагаласаваць загадзя маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не змогуць знаходзіцца па месцы жыхарства.
Для датэрміновага галасавання выкарыстоўваюцца асобныя скрыні для бюлетэняў. Працэдура праводзіцца толькі ў памяшканні ўчастковай камісіі і не дапускаецца па месцы знаходжання выбаршчыка. Датэрміновае галасаванне не мяркуецца на участках, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і бальніцах.
Асноўны дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання — 18 лютага.
Так, сёння пачаў сваю працу выбарчы ўчастак № 1, размешчаны ў ГДК «Колас». Ужо ў 10.00 тут з’явіўся першы выбаршчык, жадаючы аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты.