– Дэпутаты павінны быць актыўнымі людзьмі, праводзіць арганізацыйна-масавую і тлумачальную працу з насельніцтвам па розных пытаннях. Напрыклад, да мяне, як і да іншых дэпутатаў, часта звярталіся людзі па пытанні вывазу смецця, калі работнікі камунальнай гаспадаркі толькі пачалі займацца вывазам па ўсім раёне. Многім адразу было незразумела: навошта збіраць смецце, калі можна выкінуць на звалку, навошта яшчэ плаціць за гэта. Але, калі мясцовым жыхарам патлумачылі ў даступнай форме, для чаго гэта неабходна, пытанне па вывазу цвёрдых бытавых адходаў было знята. Цяпер у нас, у Скародным, праблема вывазу смецця практычна вырашана.
Таксама да дэпутатаў звяртаюцца людзі з пытаннямі асвятлення вуліц, добраўпарадкавання тэрыторыі і інш.