Ва ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах Ельскага раёна завяршаюцца работы па пераводу жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. Наколькі добра падрыхтаваліся гаспадаркі да гэтага перыяду, высвятлялі члены райвыканкама, кіраўнікі і галоўныя заатэхнікі КСУПаў, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў час выязнога семінара.
Удзельнікі нарады наведалі дзве фермы КСУП “Ельск”. Кіраўнік гаспадаркі Ірына Сышчанка расказала, што ва ўсіх хлявах праведены невялікія рамонты, каб паставіць у іх жывёл. Сваімі сіламі правялі пабелку і дэзінфекцыю памяшканняў, пакраску металічных агародж, даільных блокаў і інш.
Пабывалі ўдзельнікі семінару на ферме ў вёсцы Паўлаўка.
Падрабязнасці чытайце у газеце «Народны голас»