Уладар пилы з Скараднянскага лясніцтва Ельскага раёна

Общество Предприятия

Вальшчык лесу – прафесія, якую здольны асвоіць толькі сапраўдны мужчына. Гэтая работа патрабуе вялікай фізічнай сілы і добра адточаных навыкаў.

IMG_0069

Сёння вальшчык лесу – гэта сапраўдны майстар сваёй справы. Ён умее не толькі спілоўваць дрэвы, але і граматна плануе ўвесь працэс сваёй работы. І гэта вельмі важна, таму што ў гэтай справе любая памылка можа дорага каштаваць.
Сяргей Шубін, які працуе вальшчыкам лесу Скараднянскага лясніцтва ўжо восем гадоў, не ўтойвае, што сапраўды яго прафесія лічыцца адной з самых небяспечных. Ён не хавае і таго, што гэта сапраўды мужчынская спецыяльнасць прывабіла яго ў першую чаргу магчымасцю добра зарабляць.
– Галоўнае, – лічыць Сяргей Міхайлавіч, – выконваць усе патрабаванні тэхнікі бяспекі, працаваць не шкадуючы сіл, прыслухоўвацца да парад старэйшых калег і кіраўніцтва – тады і поспехі ў рабоце будуць, і заработак дастойны.
Па словах кіраўніцтва Ельскага лясгаса, Сяргей Шубін лічыцца адным з лепшых вальшчыкаў лесу. Таму напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – ён узнагароджаны Ганаровай граматай ДЛГУ «Ельскі лясгас» за свой прафесіяналізм і самаадданую працу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *