Нядаўна машынна-трактарныя паркі двух сельгаспрадпрыемстваў — КСУП “Скараднянскі” і КСУП “Ельск” – папоўніліся новай тэхнікай.
Гаспадаркі набылі на ўмовах лізінгу два кормаўборачныя камбайны К-Г-6 “Палессе”, — расказаў галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама Аляксандр Кольчанка, — якія прызначаны для ўборкі траў і сіласных культур, падбору масы з валкоў з адначасовым драбненнем і пагрузкай у транспартныя сродкі. Новая тэхніка ўжо наладжана і працуе на нарыхтоўцы кукурузнага сіласу.