Малады ляснічы з Славечанскага лясніцтва

Личности Общество Предприятия

Гэты сімпатычны малады чалавек – Аляксандр Дворак. Ён ляснічы Славечанскага лясніцтва. Дарэчы, самы малады ляснічы з 8 лясніцтв Ельскага лясгаса.

IMG_0005
Нягледзячы на тое, што Аляксандр Валянцінавіч кіруе лясніцтвам адзін год, у лясной гаспадарцы ён не навічок. Пасля набыцця «лясной» адукацыі з 2010 года пачаў працаваць у Славечанскім лясніцтве майстрам лесу. Сапраўдным настаўнікам у лясной справе на практыцы Аляксандр Дворак (на здымку) лічыць Кацярыну Валынскую, якая на той час узначальвала лясніцтва. Свае веды, вопыт у вядзенні лясной гаспадаркі, а таксама сакрэты добрых адносін з падначаленымі жанчына перадала і яму.

Зараз калектыў Славечанскага лясніцтва складаецца з 26 чалавек. Калектыў працуе дружна і зладжана, адзначае яго кіраўнік. У гэтай зладжанай рабоце ёсць, канешне, і вялікая заслуга маладога ляснічага Аляксандра Дворака. Нездарма яго мэтанакі-раванасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленых задач заўважаны і адзначаны на высокім узроўні. Так, сёлета напярэдадні Дня работнікаў лесу Аляксандр Дворак узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *