Вераснёўцы на «Асалодзе»

Новости Ельщины Общество

Кожнае  лета ўдзельнікі клуба «Верасень», які ўжо шмат гадоў паспяхова працуе пры аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Ельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), адпачываюць на возеры Асалода (аг. Зашыр’е). Вось і гэта «халоднае лета 2017» не стала выключэннем.

верасень-1

20170719_120913

– Калі ў чалавека душа маладая, то ён не баіцца ні старасці, ні холаду, ні спякоты. Вось і нашы паважаныя вераснёўцы паказалі, што старасць іх яшчэ не скора дагоніць, – расказвае Наталля Неўмяржыцкая, кіраўнік клуба «Верасень». – Да за нашымі дзядулямі і бабулямі не кожны малады ўгоніцца. Вы б пабачылі, як яны вытанцоўвалі на беразе возера, удзельнічалі ў розных гульнях і конкурсах, спявалі і жартавалі. Іх гарэзлівы смех разносіўся па ўсёй акрузе.

Нягледзячы на тое, што было халаднавата, самыя смелыя вырашылі пакупацца. Вада яшчэ болей прыдала ім бадзёрасці і добрага настрою. Кожны з адпачываючых (а гэта 24 чалавекі) выказаў словы падзякі за гэтую цудоўную паездку на прыроду. А мы, у сваю чаргу, дзякуем аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за аўтобус, які з камфортам даставіў нашых вераснёўцаў да месца адпачынка, а потым дадому. Вяртаючыся назад, нашы бадзёрыя турысты ўсю дарогу спявалі песні і абменьваліся жартамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *