Работы ў гаспадарках Ельшчыны у разгары

Сельское хозяйство

Ужо не першы дзень ідзе ўборачная на Ельшчыне, і механізатары выхватваюць гарачыя сонечныя дзянькі, каб вывесці камбайны ў поле.

Карпенко-Дмитрий-и-Мельник-Александр

Каб каравай гэтага года быў важкі, аграрыі Ельшчыны прыклалі шмат намаганняў. У час пасяўной кампаніі ў гаспадарках раёна выкарыстоўвалі насенне не толькі ўласнай вытворчасці, але і элітнае з гаспадарак Гомельскай вобласці, якое, на думку спецыялістаў, павінна даць добрую аддачу.

Каб захаваць і перапрацаваць хутка збожжа, у гаспадарках Ельскага раёна працуюць 14 зернесушыльных комплексаў, якія пры спрыяльных умовах  могуць перапрацаваць каля 6 тысяч тон зерня за суткі. У час уборачнай на дапамогу аграрыям прыйшлі дзесяць працаўнікоў з гарадскіх арганізацый.

Так, па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 27 ліпеня 2017 года, ужо ўбрана 966 га плошчаў, або 8,5 % да задання.

У КСУП «Саўгас «Каммуніст» прыбралі 406 га і намалацілі 1134 тоны зерня, у КСУП «Ельск» – 332 га і сабрана 878 тон, у ДП «Ельскае Палессе» з 136 га сабрана 337 тон, у КСУП «Скараднянскі» з 65 га намалочана 292 тоны, у КСУП «Дабрынь» намалот з 27 га саставіў 68 тон зерня новага ўраджаю.

Гэтая ўборачная кампанія супала з другім укосам траў, што наклала пэўны адбітак на графікі выканання пэўных работ, размеркавання тэхнікі. Для грамадскага пагалоўя сельгаспрадпрыемствамі ўжо нарыхтавана 4535 т сена, 18223 т сенажу і 5635 т травянога сіласу. Усяго ў траншэі і ямы закладзена 5,10 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *