Памяць без меж

Личности Новости Гомельщины

Міжнародны злёт ветэранаў баявых дзеянняў, ваеннай службы і сілавых структур прайшоў у Гомелі на мінулым тыдні. Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 200 чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, літвы, Латвіі і Малдовы. У ліку ўдзельнікаў – члены раённай ветэранскай арганізацыі.

IMG_4141

Як расказаў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”  Сяргей Захаранка, мэтай злёту стала магчымасць сустрэцца з саслужыўцамі і аднадумцамі, людзям, чыё мінулае звязана агульнай справай і інтарэсамі, актыўна правесці час са сваімі сем’ямі.

Міжнародны  злёт ветэранаў праводзіўся ў шосты раз, і ельчане практычна кожны раз прымалі ў ім удзел, паказваючы добрыя вынікі. Сёлетняя праграма мерапрыемства таксама была цікавая і насычаная. Так, у ходзе мерапрыемства былі праведзены экскурсіі, канцэрты, круглы стол, падпісанне дамоўленасцей аб супрацоўніцтве паміж ветэранскімі арганізацыямі розных краін, спартыўныя мерапрыемствы, сярод якіх дартс, стральба з лука, з пнеўматычнай вінтоўкі і інш. Таксама быў праведзены конкурс на лепшую паходную страву. А вечар каля кастра з песнямі пад гітару яшчэ раз нагадаў удзельнікам мерапрыемства, што памяць не мае меж,  што галоўнае — згуртаванасць і бязмежнае сяброўства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *