З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў бібліятэках Ельскага раёна праходзіць бібліямарафон «Першаасветнікі: гарады, кнігі, лёсы…»
Накіраваны ён на выхаванне любові і цікавасці да беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Гэтая падзея цесна звязана з іменем Францыска Скарыны, нашага славутага земляка, асветніка і гуманіста, які пяць стагоддзяў таму выдаў першую друкаваную беларускую кнігу.
У рамках кніжнага марафону ў бібліятэках раёна пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны.
У раённай бібліятэцы экспануецца ўнікальнае факсімільнае (копія першай кнігі) выданне кніжнай спадчыны першадрукара, якое дае магчымасць далучыцца да гісторыі беларускай кнігі не толькі наведвальнікам бібліятэкі, але і ўсім жадаючым.