Больш за 40 % грыбоў з Гомельскай вобласці, правераных дзяржаўнай установай па абароне і маніторынгу лесу «Беллесаабарона», аказаліся радыеактыўнымі.
У пробах было зафіксавана павышанае ўтрыманне цэзію-137.
Спецыялісты нагадваюць: перш чым збіраць дары лесу, варта задумацца, ці не будзе гэты занятак небяспечным?
Спецыялісты падказваюць дапушчальнае ўтрыманне цэзію-137 у ягадах — 185 Бк/г, у грыбах — 370 Бк/кг.
Займацца зборам лепш у лясных кварталах са шчыльнасцю забруджвання да 2 Кі/км.
Вызначыць іх даволі проста.
На сайце кожнага лясгаса ў раздзеле «Радыяцыйны кантроль» ёсць інфармацыя па ўсіх участках лесу.