Карысная субота – патрэбная справа

Общество

 

У рамках месячніка па навядзенню парадку на зямлі ў мінулую суботу жыхары Ельшчыны праводзілі дабраўпарадкаванне тэрыторый.

            На вясновую ўборку выйшлі работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Ельскага раёна. Большасць з іх наводзілі парадак на сваіх тэрыторыях, на замацаваных вуліцах. Многіх не толькі падмяталі дарожкі, выграбалі прашлагоднюю траву і лісце, але і рыхтавалі кветнікі да пасадкі расады кветак.

            Ранняя вясна – самы спрыяльны час для абрэзвання сухога галля дрэў і кустоў. Вось пад час суботніка работнікі Ельскага райвыканкама, ветэрынарнай лячэбніцы наводзілі парадак у яблыневым садзе каля вёскі Данілаўка. Яны абследавалі кожнае дрэва, каб своечасова правесці абрэзку галля, знесці і вывезці яго на палігон.

IMG_8349



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *