Бярозавы сок — не толькі папулярны напой, але і вельмі каштоўны прадукт, які аказвае дабратворны ўплыў на арганізм чалавека.
У яго склад уваходзяць фруктовыя кіслоты, кальцый, фосфар, магній, марганец, калій, натрый і жалеза. Бярозавы сок ачышчае кроў, валодае рэгенерыруючым дзеяннем і стымулюе абмен рэчываў. Сістэматычны прыём гэтага напою аказвае агульнаўмацавальнае і танізуючае ўздзеянне.
Перапрацоўкай бярозавага соку займаюцца на Ельскім кансервавым заводзе. Па словах дырэктара завода Яўгенія Малухі, запланавана перапрацаваць 150 тон бярозавіку. На сённяшні дзень ужо перапрацавана больш за 85 тон. Сок набываецца ў лясніцтвах Ельскага, Петрыкаўскага, Мазырскага і Лельчыцкага лясгасаў.
Сёлета Ельскі кансервавы завод займаецца вытворчасцю такіх відаў соку, як бярозава-апельсінавы, бярозавы, бярозавы “Хлебны водар” і — навінка гэтага года – бярозава-яблычны. У хуткім часе прадукцыя завода з’явіцца ў магазінах, таму ў жыхароў горада і раёна з’явіцца выдатная магчымасць пакаштаваць і ацаніць бярозавік ад Ельскага кансервавага завода