Журналісты «раёнкі» пазнаёмілі вучняў са сваёй работай, паказалі, як крок за крокам ствараецца газета: збіраюцца матэрыялы, як ідзе вёрстка старонак. Галоўны рэдактар газеты Таццяна Петрухно пазнаёміла дзяцей з кожным супрацоўнікам, расказала пра прафесіі як журналістаў, так і тых, хто застаецца па-за кадрам: адказнага сакратара, карэктара, аператараў набору і вёрсткі і інш.
Акрамя гэтага, вучні школ мелі магчымасць паўдзельнічаць у віктарыне, прысвечанай 85-гадоваму юбілею, які «раёнка» адзначыць 19 снежня. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы і падарункі ад «Народнага голаса».
Ганна Булаўка