У сапраўднае свята ператварыўся пакроўскі кірмаш, які прайшоў у мінулую суботу на галоўнай плошчы Ельска. Музыка і спевы самадзейных артыстаў Елшчыны разносіліся па ўсёй наваколіцы, запрашаючы ельчан зрабіць неабходныя пакупкі.
Амаль што ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Ельскага раёна прадставілі на кірмашы сваю прадукцыю. На аўтамабілях КСУП «Саўгас «Камуніст», «Дабрынь», «Ельск», «Скараднянскі» і ДП «Ельскае Палессе» гандлявалі як зернем, так і гароднінай. Бульбу яны прадавалі па 20 капеек за кілаграм, моркву – 25 капеек за кілаграм, буракі – по 30 капеек за кілаграм, цыбулю — 45 капеек за кілаграм, капусту — по 20 капеек. Можна было набыць ў сельгасвытворцаў і зерне трэцікаль – 43 карейкі за кілаграм, авёс – 26 капеек, ячмень – 29 капеек, проса – па 25 капеек за кілаграм, кукуруза – 35 капеек, пшаніца – 40 капеек за кілаграм. Дарэчы, пакупнікам было з чаго выбіраць і ў каго выбіраць. Тут жа на кірмашы сельскагаспадарчую прадукцыю прапаноўвалі раённае спажывецкае таварыства і прадпрымальнікі, Ельскі кансервавы завод, камбінат бытавога абслугоўвання, Ельская мэблевая фабрыка, а таксама ўстановы адукацыі горада Ельска.