Восеньскія кірмашы для ельчан

Сельское хозяйство

Для паляпшэння забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай прадукцыяй, іншымі харчовымі і нехарчовымі таварамі ў верасні–кастрычніку 2016 года ў Ельску пройдуць кірмашы.

yarmarka
Жыхары Ельшчыны атрымаюць магчымасць набыць садавіну, гародніну, сокі, плодаагароднінныя кансервы, а таксама нехарчовыя тавары, вырабленыя сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі і фермерскімі гаспадаркамі раёна, ААТ «Ельскі кансервавы завод», «Ельскі КБА» і райспажыўтаварыствам.

Па суботах, 24 верасня, 1, 8, 15, 22 кастрычніка бягучага года, з 7.00 да 15.00, кірмашы будуць праводзіцца па адрасе: г. Ельск, Мазырскі тракт (пляцоўка каля магазіна «Ірма»).

Па нядзелях, 25 верасня, а таксама 2, 9, 23 кастрычніка 2016 года, кірмашы пройдуць на рынку г. Ельска.

15 кастрычніка бягучага года на цэнтральнай плошчы г. Ельска пройдзе традыцыйны «Пакроўскі кірмаш», на якім у шырокім асартыменце будзе прадстаўлена сельскагаспадарчая прадукцыя, харчовыя тавары, кулінарныя вырабы, прамысловыя тавары асенне-зімовага асартыменту, тавары народных промыслаў і маладзёжнай творчасці.

Запрашаем на восеньскія кірмашы!

Аргкамітэт



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *