Свята беларускага пісьменства адбудзецца 4 верасня ў Рагачове

Культура

дп

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца важнай падзеяй ў жыцці беларусаў. Гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.

Дзень беларускага пісьменства сталі святкаваць у далёкім 1994 годзе. Яно распачало свой шлях са старажытнага Полацка і прайшло праз усю Беларусь. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Сталіцамі свята былі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў,  Заслаўе, Шчучын.

Сёлета ХХIII Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня 2016 года ў Рагачове.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *