«Славянскія літаратурныя дажынкі»

Культура

У г. Гомелі і Гомельскай вобласці пройдуць шматлікія літаратурныя мерапрыемствы, прысвечаныя 10-годдзю Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” і Дню беларускага пісьменства.

690deea8

2 верасня, у 12.00, у абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбудзецца ўрачыстае адкрыццё X Mіжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі”, у якім прымуць удзел звыш 70 літаратараў рэгіёна і краін СНД. Пройдуць прэзентацыі кніг, выдадзеных на працягу года гомельскімі літаратарамі, сумесныя праекты з арганізацыямі-партнёрамі Расіі і Украіны. Новым членам СПБ будуць уручаны членскія білеты.
Будуць агучаны і ўзнагароджаны пераможцы творчага конкурсу “Праваслаўе – мая надзея”, якое аддзяленне СПБ правяло сёлета сумесна з Гомельскай епархіяй. Узнагароды ўручаць епіскап Стэфан і Уладзімір Гаўрыловіч.

Адначасова на свяце пройдзе фінал — 4 этап абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”, прысвечанага 95-годдзю народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка, — сярод 7 вучняў школ вобласці будуць вызначаны ўладальнікі Гран-пры конкурсу, які сёлета праходзіць ужо у 9 раз.
У 11.30 адбудзецца адкрыццё і наведванне пісьменнікамі выставы “Па-сапраўднаму народны”, прысвечанай жыццёваму і творчаму шляху народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка.

2 верасня ў Гарадскім цэнтры культуры (Ірынінская, 16) у рамках Года культуры ў Беларусі, праекта “Вечары нацыянальных культур”, да Дня беларускага пісьменства і з нагоды 10-годдзя Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі” адбудзецца “ВЕЧАР СЛАВЯНСКАЙ КУЛЬТУРЫ”. У мерапрыемстве прымуць удзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва.
Арганізатары – Гомельскае аддзяленне ГА “СПБ” і Гарадскі цэнтр культуры.

16-17.00 – файе: атмасфера культуры і літаратуры славянскіх народаў – беларускае, рускае і ўкраінскія падвор’і. На іх працуюць народныя музыкі, рамеснікі, бандурысты, гарманісты, чытальнікі, выстава-продаж кніг гомельскіх аўтараў і гасцей свята.
17.00 — 18.30 – верхні танцпол: літаратурна-музычная гасціная з удзелам дэлегацыі літаратараў Беларусі, Расіі, Украіны і аўтараў народнага аматарскага аб’яднання “Арт-кафэ на Ірынінскай”, калектываў ГЦК. Уваход свабодны для ўсіх жадаючых.

3 верасня 2016 года, па ўсталяванай традыцыі, літаратурны фестываль знойдзе свой працяг за межамі абласнога цэнтра.
Пісьменнікі Гомельшчыны і літаратары з Украіны і Расіі гэты дзень правядуць сярод землякоў вядомага беларускага драматурга, у аграгарадку Журавічы Рагачоўскага раёна. Тут, у 11.00, на плошчы перад СДК, ля бюста А.Я. Макаёнка адбудзецца мітынг памяці і ўскладанне кветак да помніка народнаму пісьменніку Беларусі А.Я. Макаёнку з нагоды 95-годдзя.

З 11.30 да 12.00 будзе наладжана экскурсія па музеі народнага пісьменніка Беларусі А.Я. Макаёнка.

А з 12.00 до 14.00 пройдзе міжнароднае літаратурнае свята “На зямлі Макаёнка”, прысвечанае 95-годдзю А.Я.Макаёнка ў рамках Х фестывалю “Славянскія літаратурныя дажынкі-2016” з удзелам беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Тут пусьменнікі рэгіёна і госці будуць трымаць творчую справаздачу перад чытачамі, і, магчыма, знойдуць новых герояў сваіх будучых твораў. Адбудзецца прэзентацыя кніг “Паслядоўнікі Макаёнка. Айчына ў сэрцы і думках”, “Берагі дружбы”, “Тураўская рапсодыя” і інш.

17.00-18.00, г. Рагачоў. Павільён “Слова пісьменніка”. “Жывая класіка” – працяг творчых выступленняў пісьменнікаў Гомельшчыны, Расіі і Украіны.

4 верасня 2016 года, г. Рагачоў.

10.00 – 10.30. Кіраўніцтва СПБ і Гомельскага аддзялення СПБ, пісьменнікі Беларусі, Расіі і Украіны закладваюць побач з будынкам спартыўнай школы і перад стадыёнам алею да 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі.

10.30 – 11.40. (Павільён “Слова пісьменніка” на Фестывалі кнігі і прэсы). Выступленне старшыні Гомельскага аддзялення СПБ, празаіка, публіцыста, драматурга У.М. Гаўрыловіча. Уручэнне 10 абласных літаратурных прэмій (імя І.Мележа, І.Шамякіна, А.Макаёнка, І.Навуменкі і іншых) і ўзнагарод аддзялення і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

14.00 – 16.00 (Павільён “Слова пісьменніка” на Фестывалі кнігі і прэсы). – Творчыя выступленні кіраўніцтва СПБ і пісьменніцкіх арганізацый абласцей.

15.30. (Галоўная сцэнічная пляцоўка (Цэнтральная плошча).

Уручэнне абласных літаратурных прэмій імя Кірылы Тураўскага 2016 года; уручэнне дыплома ганаровага грамадзяніна Рагачоўскага раёна аднаму з літаратараў Гомельскага аддзялення СПБ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *