Пікеты па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Ельску і Ельскім раёне праводзіць моладзь раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
– Моладзь Ельшчыны заўсёды прымае актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, – заўважыла Ірына Шаўчук, першы сакратар РА ГА «БРСМ». – Таму прыняць удзел у прадвыбарнай кампаніі, а затым і ў выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – адной з самых значных палітычных падзей Беларусі ў гэтым годзе, – наш абавязак.
Ганна Гаўрылава