На фестывалі гумару ў Аўцюках сёлета ўпершыню праводзіўся конкурс прыгажосці «Міс Аўцюкі 2016».
Першае месца ў ім заняла прадстаўніца Ельскага раёна Нэлі Засінец.
– Удзельнікам давялося прадставіць на суд журы самапрэзентацыю, – распавядае пераможца конкурсу. – Таксама вядучыя фестывалю Калінка і Каласок задавалі пытанні, на якія трэба было адказаць з гумарам, гэта таксама ацэньвалася. І завяршыўся конкурс дэфіле касцюмаў.
Прыемна, што вясёлая прадстаўніца Ельскага раёна была прызнана лепшай на адным з самых любімых народам фестывалі.
Васіль Сакула
Вiншую!))