Галоўнае – працаваць з людзьмі

Местные власти Общество

Асноўная задача любога кіраўніка – наладжваць адносіны з людзьмі, працаваць з імі.
Такую думку неаднаразова выказваў старшыня Ельскага райвыканкама Леанід Пісанік падчас выязнога прыёму грамадзян у Рамязоўскім сельскім Савеце 13 ліпеня.

IMG_4210
Практыка паказвае, што часам чалавеку патрэбна не столькі аказаць канкрэтную дапамогу, колькі растлумачыць (часам і некалькі разоў), дапамагчы выбраць патрэбны накірунак, каб праблема, з якой звярнуўся грамадзянін да прадстаўнікоў улады, была вырашана.
Так, падчас выязнога прыёму жыхаркай вёскі Рамязы Л. Шаўцовай, пенсіянеркай, было паднята пытанне пра неабходнасць спілаваць высокае дрэва, якое расце на падворку і, на яе думку, стварае небяспеку для дома. Жанчына прасіла зрабіць гэта прадстаўнікоў камунальных службаў. Праўда, сама пенсіянерка на прыём да старшыні райвыканкама прыйсці не змагла, спасылаючыся на сваё слабае здароўе, але пытанне папрасіла вырашыць. Леанід Пісанік даручыў прадстаўнікам КЖЭУП «Ельскае» і начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандру Данільчанка (на здымку) наведаць жанчыну і неадкладна разабрацца ў праблеме. Што праз паўгадзіны і было зроблена.

IMG_4232
Аляксандр Данільчанка растлумачыў пенсіянерцы, што калі дрэва расце на гаспадарскім падворку, то яго спілоўваннем могуць займацца толькі самі гаспадары, а жыллёва-камунальная служба зрабіць можа гэта толькі на платнай аснове, прадаставіўшы свой транспарт са спецыяльным абсталяваннем. Уважліва выслухаўшы тлумачэнні спецыяліста, жанчыла паабяцала ў хуткім часе звярнуцца ў КЖЭУП «Ельскае» за гэтай паслугай.
Акрамя гэтага пытання, да старшыні райвыканкама Леаніда Пісаніка ад мясцовых жыхароў паступілі іншыя, якія датычыліся розных сфер дзейнасці. Гэта і працаўладкаванне, і добраўпарадкаванасць тэрыторый у вёсцы, водазабеспячэнне і адвоз смецця, а таксама знос старых будынкаў і ўладкаванне ў медыцынскія ўстановы раёна. Старшыня райвыканкама даручыў адказным асобам і службам дапамагчы разабрацца з паднятымі праблемамі і пытаннямі, адзначыўшы, што іх вырашэнне будзе абавязкова строга кантралявацца.
Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *