Дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў узрастуць

Местные власти Общество

У Беларусі са жніўня ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

25e27e0b932c57810cc3b0b8fccfe6f8_XL

Так, выплаты на першае дзіця вырастуць з 1 жніўня на Br7,34 (у дэнамінаваных рублях) і складуць Br252,39, на другое і наступных дзяцей — на Br8,39 і складуць Br288,44, на дзіця-інваліда — на Br9,44 (складуць Br324,50).

У нашай краіне памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і.

Так, на першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей – 40%.

Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям’і.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *