Нэллі Крэнт, 11 гадоў, г. Ельск:
– Раённую газету ў мяне пастаянна выпісвае бабуля. Я ў яе часта бываю, таму і ў газету рэгулярна заглядваю. Асабліва мне падабаецца чытаць пра сваіх равеснікаў, пра іх перамогі ў конкурсах. А калі чытаю пра знаёмых сваіх – вельмі ганаруся, што ведаю гэтых людзей.
Шкада толькі, што раёнка наша чорна-белая, але ж тут дапамагае сайт газеты. На сайце заўсёды можна паглядзець фотаздымкі. Дарэчы, іх там намнога больш, чым у газеце.
Хацелася б, каб у нашай газеце было больш матэрыялаў пра падарожжы і мясціны, дзе людзі пабывалі. Магчыма, нехта б, прачытаўшы пра цікавае месца, абавязкова б наведаў яго.