Свята першага снапа на Ельшчыне

Общество Сельское хозяйство

 

Урачысты старт масавай уборцы новага ўраджаю Ельшчыны быў дадзены на гэтым тыдні на ўрадлівых палетках КСУП «Скараднянскі» каля вёскі Валаўск.
Хлеб – найпершая аснова дабрабыту, гэта выдатна разумеюць працаўнікі гаспадаркі. Нездарма плённай працай на працягу года заслугоўвалі права сустрэць на сваёй зямлі запрошаных на раённае свята прадстаўнікоў улады, кіраўніцтва і працаўнікоў сельгаспрадпрыемства і іншых гасцей.
У дзень зажынак падцягнутыя, прыгожыя, абнадзееныя выдатным надвор’ем камбайнеры, механізатары, вадзіцелі раз-пораз кідалі паважліва-ўдзячныя позіркі на высокую ніву, са спакойнай упэўненасцю рыхтаваліся пачаць збор багатых намалотаў з 1780 гектараў, адведзеных гаспадаркай пад азімыя і яравыя зерневыя і зернебабовыя.
Узнёсласць моманту падкрэсліў, афіцыйна адкрываючы свята хлебаробаў, старшыня райвыканкама Леанід Пісанік. Кіраўнік раённай вертыкалі павіншаваў усіх прысутных з пачаткам жніўнага сезона, падзякаваў за плённую працу і пажадаў хлебаробам выдатных вынікаў і працоўных перамог.
У шчырых віншаваннях і пажаданнях дабра, міру, плёну і Божай дапамогі хлебаробам да старшыні райвыканкама далучыліся запрошаныя на зажынкі шаноўныя госці: старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Георгій Цык, першы сакратар РА ГА «БРСМ» Ірына Шаўчук. Божае благаславенне і пранікнёная малітва за людзей, іх нялёгкую працу прагучала ад настаяцеля Скараднянскай царквы іерэя Віктара, які перад пачаткам вялікай работы шчодра акрапіў святой вадой механізатараў, запрошаных гасцей і тэхніку. ..IMG_3973 IMG_4009 IMG_4149
У цэлым жа па раёне ў жніўнай кампаніі будуць задзейнічаны 35 караблёў палёў, на адвозцы збожжа – каля двух дзясяткаў адзінак. Ім належыць сабраць ураджай з 8520 гектараў, адведзеных пад зерневыя і зернебабовыя культуры.
Жніво стартавала. Каб толькі надвор’е не падвяло нашых хлебаробаў і Божая ласка дазволіла хутка і без страт сабраць ураджай 2016 года!
Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *