Вясёлкавы карагод

Культура Образование Общество

На пачатку мая ў горадзе Гомелі праходзіў ХI абласны фестываль мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод» сярод устаноў спецыяльнай адукацыі, школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У фестывалі паспяхова выступілі выхаванцы Ельскай дапаможнай школы-інтэрната.

Без-имени-1

Спалучэнне разнастайнасці тэхнік і напрамкаў з высокім выканаўчым майстэрствам выхаванцаў і іх настаўнікаў у творчых работах прыцягнулі ўвагу журы рэспубліканскага конкурсу, якое дало высокую адзнаку і ўручыла Дыплом ІІ ступені за актыўны ўдзел у выставе работ выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва фестывалю.

Дыпломам за I месца ў намінацыі «Лепшы фальклорны калектыў» ХI абласнога фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод» калектыў выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната быў узнагароджаны за нацыянальныя танцы, яркія вакальныя нумары, беларускія мелодыі, якія выконваліся на самабытных інструментах. Па выніках выступленняў пераможцам былі ўручаны і памятныя падарункі.

Вераніка Сяўрук



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *