Ельскія прадпрымальнікі – у ліку лепшых

Личности

На мінулым тыдні ў Гомелі прайшла нарада старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дворніка з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў Гомельшчыны па пытаннях развіцця прыватнай ініцыятывы ў сферы вытворчасці і паслуг.

Без-имени-1
У час сустрэчы кіраўніцтвам вобласці былі ўзнагароджаны кіраўнікі тых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці, якія дасяглі высокіх рэзультатаў па выніках работы ў 2015 годзе.

Сярод узнагароджаных былі і прадстаўнікі Ельскага раёна. Так, падзяку Гомельскага аблвыканкама за актыўную жыццёвую пазіцыю, развіццё вытворчасці, уцягненне ў гаспадарчы зварот невыкарыстоўваемай уласнасці і фарміраванне сацыяльна-адказнага бізнесу атрымалі Таццяна Бурынская, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Трэці элемент», і Андрэй Каленік, дырэктар прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «КЛІН-АЎТА».

Ганна ГАЎРЫЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *