Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове

Культура Общество

Свята беларускага пісьменства праводзяць у нашай краіне кожны год і ўвесь час у новым месцы. Па традыцыі яно пачынаецца ў першую нядзелю верасня. Упершыню Дзень беларускага пісьменства быў праведзены ў 1994 годзе.

77230
У гэтым годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стане горад Рагачоў. Пастановай Саўміна № 80 ад 1 лютага 2016 года для падрыхтоўкі і правядзення свята створаны нацыянальны аргкамітэт на чале з віцэ-прэм’ерам Наталляй Качанавай.

Безумоўна, што гэта важная культурная падзея патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі, у тым ліку ў плане добраўпарадкавання горада. Фінансаванне будзе весціся за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў з сродкаў, прадугледжаных на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц, паведамілі ў аргкамітэце.

Рагачоў зможа годна прыняць гасцей, адзначае старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Дворнік.»У апошні час мы ўзялі за прынцып, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў, штогод прыводзіць у парадак па 2–3 райцэнтра. У 2016 годзе адным з такіх райцэнтраў будзе Рагачоў. І я перакананы, што горад будзе выглядаць належным чынам», – падкрэсліў ён.

Зазначым, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

Таццяна ПЕТРУХНО



1 комментарий по теме “Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове

  1. О, надо бы съездить в Рогочев! Кто со мной?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *