У дні святкавання Нараджэння Хрыстовага праваслаўная царква заклікае да радаснай і ўдзячнай малітвы, а таксама міласэрнасці і любові адзін да аднаго. Аб гэтым гаворыцца ў калядным пасланні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
«Побач з намі заўсёды ёсць тыя, хто пакутуе, падае духам, адчайваецца, старыя і нядужыя, хворыя, гаротныя і самотныя. Неабходна разумець, што там, дзе няма любові, узаемнай падтрымкі і адказнасці, гатоўнасці ўсё жыццё прынесці ў дар тым, каго любіш, там няма ні шчасця, ні радасці, ні паўнаты быцця, — гаворыцца ў пасланні. — Гасподзь і Збавіцель чакае ад верных дзяцей Святой Царквы добрых спраў — служэння любові і міласэрнасці дзеля нашых бліжніх».