Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе ў Беларусі 29 студзеня

Правовое поле

Першы ў гэтым годзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе ў Беларусі 29 студзеня, паведамілі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Ельскага раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

Логатип ГАИ
Па словах Васіля Яцка, часова выконваючага абавязкі на пасаду начальніка аддзялення ДАІ Ельскага раённага аддзела ўнутраных спраў, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выступяць у арганізацыях, на прадпрыемствах, у навучальных установах, каб растлумачыць і нагадаць Правілы дарожнага руху. Прычым, асноўную ўвагу інспектары будуць удзяляць пытанням выканання Правіл дарожнага руху ў складаных умовах надвор’я ў зімовы перыяд, такіх як галалёд і моцны снегапад. Вадзіцелям будуць дадзены тлумачэнні і парады, як кіраваць аўтамабілем на слізкіх дарогах, правілы абгону і іншыя.

Супрацоўнікі Ельскага РАУС дадуць рэкамендацыі і пешаходам: аб правілах пераходу праезнай часткі, выкарыстання святловяртальных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена тлумачэнню самым юным удзельнікам дарожнага руху правіл бяспечных паводзін на дарогах ва ўмовах недастатковай бачнасці, пры галалёдзе, пры пераходзе праезнай часткі з лыжамі, санкамі, канькамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *