Выязны прыём правялі дзяржаўтаінспектары

Общество Правовое поле Сельское хозяйство

 Супрацоўнікі ДАІ ў сваёй штодзённай працы шырока выкарыстоўваюць розныя формы прафілактычнай работы з насельніцтвам.

Кобрусев
Так, на мінулым тыдні намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Сяргей Кобрусеў і часова выконваючы абавязкі на пасаду начальніка аддзялення ДАІ Ельскага РАУС Васіль Яцка правялі прыём грамадзян па асабістых пытаннях і сустрэчу з рабочымі сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ельск». Яны сумесна абмеркавалі пытанні небяспечных паводзін на дарогах, асабліва пры складаных умовах надвор’я. Васіль Яцка засяродзіў увагу аўтаўладальнікаў на абавязковасці выкарыстання ў перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на сваіх машынах, а пешаходаў – на важнасці і наяўнасці флікераў на адзенні ў цёмны час сутак. Ён растлумачыў прысутным меры адміністрацыйнага пакарання за парушэнні патрабаванняў Правіл дарожнага руху як аўтамабілістамі, так і пешаходамі, прывёў прыклады спагнання штрафаў з працаўнікоў КСУП «Ельск».

Каб забяспечыць парадак на дарогах, неабходна быць дысцыплінаваным вадзіцелем і пешаходам, упэўнены намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Сяргей Кобрусеў. Ён звярнуўся да ўсіх удзельнікаў сустрэчы з просьбай быць уважлівымі на дарогах, паважаць адзін аднаго.

Сяргей Кобрусеў правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. У ходзе прыёма ён уважліва выслухоўваў праблемныя пытанні асобных грамадзян і даваў кампетэнтныя каментарыі. Сяргей Мікалаевіч даходліва тлумачыў, які выхад можна знайсці ў той ці іншай сітуацыі, што ўзнікла з удзельнікамі дарожнага руху.

Практычна ўсе жадаючыя асабіста пагутарыць з дзяржаўтаінспектарамі і пачуць адказы з першых вуснаў атрымалі такую магчымасць у час выязнога прыёму грамадзян у КСУП «Ельск».

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *