У Ельску пройдзе фестываль «Дажынкі 2015»

Общество Сельское хозяйство

У гэтым годзе сталіцай абласнога кірмашу-фестывалю «Дажынкі 2015» стане горад Ельск. Адпаведнае распараджэнне ўжо падпісана старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам.

10-стар
Свята працаўнікоў вёскі пройдзе ў Ельску 13 лістапада 2015 года. На ім будуць падведзены вынікі сельскагаспадарчага года.

Познія тэрміны правядзення ў вобласці «Дажынак» абумоўлены спецыфікай раслінаводства на Гомельшчыне. Прыкладна 40 % ворных зямель Гомельскай вобласці адведзена пад кукурузу. У цяперашні час аграрыі вядуць уборку кукурузы на сілас. Гэтыя работы завершацца ў кастрычніку. Уборка ж кукурузы на збожжа будзе завершана толькі ў лістападзе. Сабраны ўраджай, які дае «каралева палёў», уплывае на вынікі абласнога спаборніцтва сярод механізатараў, гаспадарак і раёнаў.
Традыцыйна «Дажынкі» ў Гомельскай вобласці праводзяцца напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, які адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада.

У цяперашні час горад Ельск рыхтуецца да сустрэчы гасцей фестывалю-кірмашу «Дажынкі 2015».

Яна Іванова



1 комментарий по теме “У Ельску пройдзе фестываль «Дажынкі 2015»

  1. Наконец-то, дождались праздника в Ельске! Посмотрим на областные Дажинки.Думаю, что будет интересно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *