Напрыканцы мінулага тыдня ў гарадскім Доме культуры “Колас” сабраліся вялікай дружнай настаўніцкай сям’ёй педагогі Ельшчыны, каб разам адзначыць прафесійнае свята – Дзень настаўніка.
У цудоўны святочны вечар настаўніцтва раёна мела магчымасць атрымаць асалоду ад віншаванняў, музычных падарункаў, і, канешне ж, пагутарыць адзін з адным і пажадаць калегам самага найлепшага ў жыцці і ў штодзённых клопатах.