За дапамогу пагранічнікам узнагароджаны ўчастковы міліцыянер з Ельскага раёна

Общество Правовое поле

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў выказаў падзяку ўчастковаму інспектару Ельскага раённага аддзела ўнутраных спраў маёру міліцыі Валерыю Сергіенка.

IMG_9267

Высокай узнагароды ўчастковы інспектар Ельскага РАУС удастоены за плённую сумесную дзейнасць і дапамогу пагранічнікам у ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў таксама адзначыў вялікі ўклад Валерыя Сергіенка ў рэалізацыю дзяржаўнай пагранічнай палітыкі ў час працы на тэрыторыі Засінцаўскага і Скараднянскага сельскіх Саветаў.

Па словах участковага інспектара РАУС, яму прыходзіцца штодзённа супрацоўнічаць з пагранічнікамі, таму што яго адміністрацыйны ўчастак размешчаны непасрэдна ў пагранічнай зоне. Валерый Сергіенка лічыць, што ахова Дзяржаўнай граніцы – абавязак не толькі пагранічнікаў, а і мясцовага насельніцтва, і ўсіх тых, хто пражывае і працуе ў прыграніччы. І з гэтай думкай нельга не згадзіцца. Мы павінны разам зберагаць мір і спакой у сваёй краіне.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *